Антон Брыль прадставіў аповесць „Ян Ялмужна”
У Гародні з прэзентацыяй сваёй творчасці выступіў Антон Францішак Брыль. У арт-галерэі „Крыга” аўтар прадставіў сваю гістарычна-казачную аповесць „Ян Ялмужна”, падчас напісання якой яму давялося заглыбіцца ў архіўныя дакументы і старыя кнігі пра Геранёнскі замак ды ваколіцы.
Антон Брыль працуе праграмістам, але ў вольны час займаецца літаратурай:
– Бадай што з дзяцінства вельмі любіў абодва гэтыя заняткі. Першае – нейкія дзіцячыя пераклады з дзіцячых кніг рабіў яшчэ год у дванаццаць, а таксама адначасова вельмі любіў праграмаваць. З двух маіх улюбёных заняткаў адзін стаў маёй прафесіяй, а другі маім вялікім хобі. Я і тым, і другім працягваю займацца. Мая ўласная кніжка – гэта казка літаратурная для дарослых – гэта можна сказаць фэнтэзі.
На імпрэзе таксама прысутнічала перакладчыца Ганна Янкута. Яна прадэкламавала ўрывак каляднай аповесці Чарльза Дыкенса „Калядны харал”. Прэзентацыя твораў і перакладаў Антона Францішка Брыля ды Ганны Янкуты выклікала невялікую дыскусію з гарадзенскімі аматарамі пісьменства.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня