Антон Янкоўскі: Запрашаем на “Настольны пікнік”



Аматараў настольных гульняў запрашаюць на пікнік у Гародні. Мерапрыемства “Настольны пікнік” адбудзецца ў гарадскім парку Жылібера.

Чым будзе цікавае для гарадзенцаў гэта мерапрыемства, распавядае адзін з арганізатараў – Антон Янкоўскі.

– Гэта вялікая гульнявая пляцоўка, якая будзе працаваць кожную суботу і нядзелю з 11.00 да 19.00 для дзяцей. Туды можна прыйсці пагуляць у розныя настольныя гульні, адпачыць – з’есці марозіва, або замовіць кактэйль. Там мы будзем ладзіць прэзентацыі новых настольных гульняў, турніры па настольным гульням, і нейкія сюрпрызы будзем рыхтаваць, каб разнастаіць саму гульнятэку.

Апроч праграмы для дзетак таксама плануецца праграма і для дарослых: паказ кіно ў вечаровы час, гульні і жывая музыка.

Беларускае Радыё Рацыя