Антоні Адынец: “Смаргонскі рамантык” і сябра Міцкевіча
“Лісты з падарожжа” і “Успаміны пра мінулае” – такія мемуары пакінуў пасля сябе паэт і драматург 19 ст. Антоній Эдвард Адынец.
Першы пераклад “Успамінаў” Адынца з польскай на беларускую мову прадставілі падчас анлайн-прэзентацыі ў межах “Месяца польскай літаратуры” ў Менску.
Кажа каментатар мемуараў Аляксандр Фядута:
– „Лісты з падарожжа” таксама будуць перакладзены, таму што трэба вяртаць Міцкевіча і віленскіх рамантыкаў на радзіму, трэба вяртаць на Беларусь. Я спадзяюся, што жыхары Ашмянаў, Смаргоні, вёсак, якія згадваюцца, абавязкова прачытаюць гэтую кнігу і даведаюцца, што адбывалася з іх продкамі.
Кніга выйшла ў выдавецтве «Лімарыус» у серыі «Наша XIX стагоддзе» пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці. “Успаміны пра мінулае” Антонія Адынца даступны ў кнігарнях Менску.
Беларускае Радыё Рацыя