Апошні дзень фэсту “І тут жывуць людзі” (абноўлена)



Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы завершыў шосты сезон беларускіх народна-этнаграфічнх фэстаў “І там жывуць людзі”. Апошні дзень мерапрыемства прайшоў у вёцы Дашы, што ў гміне Кляшчэлі. “Радуемся, што такія фэсты на абмінаюць нас,” – кажа солтыс вёскі Уладзімір Андросевіч:

Гэта магчымасць адысці ад штодённага жыцця, ад шэрасці. І гэта вельмі добра. Вёска «пастарэла», мала моладзі. А старым таксама трэба, каб штосьці такога кшталту мела месца ў іх жыцці, было ў іх вёсцы.

Галоўная ідэя мерапрыемства – наведваць з беларускім народным фэстам самыя малыя вёсачкі Падляшша. Фэст “І там жывуць людзі” прайшоў ужо ў 41-ой мясцовасці.

[Not a valid template]

* * *

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае сёння, 19 кастрычніка, на шосты і адначасова апошні ў гэтым годзе беларускі народна-этнаграфічны фэст “І тут жывуць людзі”.

“На канец наведаем вёску Дашы, што ў гміне Кляшчэлі”, – кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаша Ціханюка:

– Усіх сардэчна запрашаем 19 кастрычніка ў вёску Дашы, што ў гміне Кляшчэлі, вельмі сардэчна запрашаем.

 У канцэрце, як ужо стала традыцыяй, прымуць удзеў таксама калектывы з мясцовага Гміннага асяродка культуры.

Будзе таксама стэнд з беларускай літаратурай ды рукадзеллям.

 Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя