Апошняя экскурсія ў межах „Фэсту экскурсаводаў”



У Менску адбылася фінальная экскурсія “Фэсту экскурсаводаў 2018”.

Гаворыць каардынатар фэсту Павел Каралёў:

Гэта штогадовае мерапрыемства, якое арганізоўваюць людзі, якія зацікаўленыя экскурсіямі, зацікаўленыя тэмай знаёмства людзей з помнікамі. Прымеркавана ўсё гэта да Дня помнікаў і мясцінаў. Экскурсіі праходзілі па Менску, было каля 90 бясплатных экскурсій. Галоўная мэта – пазнаёміць людзей з гісторыяй. За ўвесь фэст па Менску і па замежжы праведзена агулам фактычна пад 200 экскурсій. Мы зараз падлічваем – вось выходзіць лічба 199 або 200 экскурсій.

Беларускія экскурсіі ў межах “Фэсту экскурсаводаў” адбываліся не толькі ў Беларусі. Яны праходзілі гэтымі днямі і ў замежжы – ад Мадрыду да Масквы.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара