Апублікаваныя тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі



У свежым нумары электроннай газеты “Наша слова.pdf” апублікаваныя тэксты да Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі да Дня роднай мовы.

Гэта тэкст пра Міколу Гусоўскага і яго паэму “Песня пра зубра”, урывак з твора Янкі Маўра “Чалавек ідзе”, урывак з “Зоні” Вячаслава Адамчыка, тэксты Лідскай раённай бібліятэкі “Вялікі князь Гедымін” і “Лідскі замак”, і тэкст прысвечаны Другой сусветнай вайне “І гэты дзень настаў”.

Як стала вядома Радыё Рацыі, ужо сёння падаюцца заяўкі, паступаюць пацверджанні ўдзелу ў агульнанацыянальнай дыктоўцы з розных куткоў Беларусі. Рыхтуюцца канцэрты, розныя іншыя мерапрыемствы да Дня роднай мовы. А з наступнага тыдня ўжо пачнуцца мерапрыемствы Тыдняў і Дэкадаў роднай мовы ў розных установах Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя