Апытанне супрацоўнікаў сферы культуры Беларусі: “Усё “жывое” з’ехала з краіны”



Беларускі ПЭН-цэнтр зладзіў анлайн-прэзентацыю вынікаў чарговага даследавання сферы культуры Беларусі за 2022-2023 гады.

Выніковыя дадзеныя агучыла старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай:

– Нашы рэспандэнты аднагалосна сцвярджаюць, што апошнія паўтара года сітуацыя ў сферы культуры толькі пагаршаецца, і гэта адбываецца праз звужэнне культурнай дзейнасці, планамерна знішчаюцца цэлыя пласты, якое-небудзь развіццё ў краіне адсутнічае. Закрываецца большасць культурных арганізацый, працягваецца прымусовая ліквідацыя, знішчаюцца альтэрнатыўныя адукацыйныя праекты, адбываецца ціск на сістэму прыватнай школы. Цэнзура – гэта самы папулярны від рэпрэсіяў, усё мусіць быць стэрыльным з гледзішча палітыка і крытычных выказванняў. Цяжка з пляцоўкамі, прасторамі, СМІ. Фактычна незалежная культура вярнулася да практыкі савецкага часу, у падполле.

У даследаванні-апытанні Беларускага ПЭН-цэнтра прынялі ўдзел 42 супрацоўнікі культуры, 70% з іх працуюць у Менску, 30% – у абласных і раённых цэнтрах. Няглядзячы на вымушаную міграцыю, большасць дзеячоў культуры Беларусі з краіны, частка ўсё яшчэ працягвае заставацца і працаваць у больш жорсткіх умовах ідэалогіі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Нядбай і аўтара