Arche: Род Сапегаў – гонар Вялікага Княства Літоўскага



Трэці сёлетні нумар часопіса Arche, які днямі пабачыў свет, цалкам прысвечаны старажытнаму магнацкаму роду Вялікага Княства Літоўскага – Сапегам.

Вопыт падрыхтоўкі падобнага выдання ў рэдакцыі ужо быў – у 2015 годзе пабачыў свет нумар, прысвечаны роду Радзівілаў, – кажа рэдактар нумару, гісторык Аляксандр Пашкевіч:

– Тут таксама аўтары як беларускія, так і польскія, і літоўскія. І самыя розныя аспекты закранаюцца – гэта палітычная дзейнасць Cапегаў, вайсковая дзейнасць, партрэты асобных дзеячоў, аналіз іх уладанняў, а таксама ўпершыню друкуецца ў перакладзе на беларускую мову дыярыюш адной з прадстаўніц родуТэафіліі з Ябланоўскіх Сапегі.

У нумары асвятляюцца як лёсы выбітных прадстаўнікоў роду, так і іх роля ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у прыватнасці, унутранай і знешняй палітыцы гэтай дзяржавы.

sapiegi

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя