ARCHE выдасць нумар прысвечаны Сапегам
Летась шосты нумар часопіса ARCHE быў цалкам прысвечаны магнацкаму роду Радзівілаў. У нумары былі сабраныя артыкулы вядомых гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, якія займаюцца даследваннем роду Радзівілаў. І вось падрыхтаваны новы нумар часопіса, які будзе цалкам прысвечаны іншаму славутаму беларускаму магнацкаму роду.
Кажа галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў:
Будзе вялікі нумар на 500 старонак, так званы сапегаўскі. Мы летась зрабілі досыць паспяховы радзівілаўскі нумар, а цяпер будзе сапегаўскі. Да канца верасня ён выйдзе.
Сапегі лічыліся другім па значнасці, пасля Радзівілаў, магнацкім родам Вялікага Княства Літоўскага. Бадай найбольш вядомы прадстаўнік роду – Леў Сапега, які на працягу свайго жыцця займаў ледзь не ўсе найважнейшыя пасады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай — быў падканцлерам, канцлерам, вялікім гетманам, ваяводам віленскім.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
