Арганізатары фестывалю «Ulmus» аб’явілі збор сродкаў
17 жніўня адбудзецца бясплатны фестываль гісторыі і культуры Берасця “Ulmus”. Гарадскі сад ператворыцца ў яскравую пляцоўку з дзясяткам зон для адпачынку, адукацыі, разваг і г.д. Прымеркаваны фестываль да гадавіны атрымання горадам Магдэбургскага права.
Падтрымаць фестываль можна рублём. Арганізатары распрацавалі 7 падарункаў-падзяк сярод якіх, да прыкладу, ёсць фірмовы мерч фестывалю ў выглядзе сумак і шопераў, фотаработы Сяргея Лескеця і прынт на вашу майку ад Сяргея Русака.
Да правядзення фестывалю ўжо амаль усё гатова, але не хапае 500 рублёў.
Гэтыя грошы пойдуць на аплату праезду для запрошаных гасцей і экспертаў, частковай аплаты расходных матэрыялаў арт-інсталяцый і ўпрыгожванняў для фестывалю, а таксама на выраб сувенірнай прадукцыі.
Уваход свабодны.
Паводле прэс-рэлізу