«Арганы. Еўрапейская спадчына Беларусі»



«Арганы. Еўрапейская спадчына Беларусі». У Музеі гісторыі горада Менска прэзентавалі перасоўную выставу і кнігу, што выйшла ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя”.

Томаш Адамскі, дырэктар Польскага інстытута ў Менску:

— Мне вельмі прыемна, што Інстытут прыняў удзел у гэтым праекце. У нас была магчымасць далучыцца да праекта нашых партнёраў, Беларускага фонда культуры, і выдаўніцтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Гэта гонар для нас. Вялікі дзякуй аўтарам, фотаздымкаў, тэкстаў, усім, што прынялі ўдзел у гэтым альбоме. Гэта выстаўка вулічная, я спадзяюся, яна будзе вандраваць па Беларусі.

На сённяшні дзень у Беларусі існуе больш за сотню арганаў. Нажаль, пераважная большасць з іх у непрацоўным стане, вымагае сур’ёзнага рамонту і рэстаўрацыі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск