Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў
Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвясьціў поўны спіс намінантаў. Журы будзе разглядаць 27 кніг. У іх ліку раман супрацоўніка Беларускага Радыё Рацыя Алеся Аркуша “Захоп Беларусі марсіянамі”. На прэмію таксама прэтэндуюць кнігі Змітр Бартосіка, Андрэя Горвата, Адама Глобуса, Людмілы Рублеўскай, Міхася Скоблы ды іншых вядомых літаратараў. У сярэдзіне жніўня журы назаве доўгі спіс, які будзе ўлучаць тузін кніг, а ў сярэдзіне верасня — кароткі спіс з 6 найлепшых кніг.
Узнагароджанне пераможцаў запланаванае на кастрычнік.
У журы Прэміі Гедройця-2017 увайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павал Касьцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.
Журы будзе разглядаць 27 кніг:
Мікола Адам. Гульня ўяўлення Алесь Аркуш. Захоп Беларусі марсіянамі Сяргей Астравец. Саргасава мора Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы… Сяргей Ваганаў. Мосцік над вечнасцю Андрэй Вашкевіч, Віктар Саяпін. На Гродзенскім бруку Валеры Гапееў. Ноч цмока Адам Глобус. Зваротная перспектыва Андрусь Горват. Радзіва “Прудок”. Дзённік Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек Зоя Доля. Акно ў замежжа Зінаіда Дудзюк. Лаза Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка Паліна Качаткова. Гняздо-2 Эльжбета Кеда. Пра тое, што люблю Леанід Лаўрэш. Паўстанчы дух Георгій Марчук. Сава Дым і яго жанчыны Яніна Пінчук. Горад мрой Сяргей Пляскач. Шоу працягваецца Людміла Рублеўская. Дагератып Уладзімір Садоўскі. 1813 Міхась Скобла. Саркафагі страху Кірыл Стаселька. Marginalis Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце Ксенія Шталенкова. Адваротны бок люстра Людміла Шчэрба. Уладар рыбаў: фільмаслоў Сяргей Шыдлоўскі. Музэюм
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка».
Беларускае Радыё Рацыя