Археалагічная канферэнцыя «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё»
Развіццё беларускай гістарычнай навукі ставіць перад даследчыкамі новыя актуальныя пытанні археалогіі і нумізматыкі Беларусі і сумежных рэгіёнаў.
У Нацыяльнальным гістарычным музеі распачала працу трохдзённая археалагічная канферэнцыя «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё», прысвечаная памяці беларускага археолага і нумізмата Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага. Пра мэту менскай канферэнцыі распавёў археолаг, кандыдат гістарычных навук, Мікалай Плавінскі:
– Як і ў любой канферэнцыі ёсць навуковая мэта, гэта такая сустрэча вялікай колькасці археолагаў. На самой справе, у практыцы беларускай археалогіі такіх вялікіх канферэнцый не было яшчэ ўвогуле. І другая мэта – гэта ўшанаванне памяці аднога з беларускіх археолагаў Аляксандра Плавінскага.
Па выніках канферэнцыі «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё» плануецца выданне зборніка работ выступоўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расеі, Украіны, Швецыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск