Археалагічны летнік „Край-2021” набірае валанцёраў



З 8 па 30 ліпеня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава праводзяць сумесную археалагічную экспедыцыю.

Плануюцца даследаванні селішча і могільніка Гуры Вілейскага раёна Менскай вобласці (датуюцца другой паловай І тыс. н.э.), а таксама даследаванні могільніка Камена ў Вілейскім раёне, які адносіцца да канца І тыс. н.э. – ХІІ стст.

Экспедыцыя актыўна набірае валанцёраў.

Што цябе чакае:

– Жыццё ў палатачным лагеры на маляўнічым беразе ракі Сэрвач.

– Удзел у археалагічных раскопках курганаў і магчымасць уласнаруч здабываць з зямлі гісторыю.

– Незабыўныя ўражанні, вечары ля вогнішча і археалагічная рамантыка.

Кіраўнікі экспедыцыі:

Мікалай Плавінскі, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава. facebook.com/north.wind.5059

Вікторыя Макоўская, магістр гістарычных навук, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.facebook.com/viktoryia.makouskaya

Спасылка на google-форму для запісу: http://surl.li/vtxv

Сачыць за інфармацыяй і навінамі можна ў сацсетках:

Facebook: https://www.facebook.com/groups/kryvitsky.krai

VK: https://vk.com/kryvickykra

Фота: facebook