Археалагічны музей „Бярэсце” зладзіў флэшмоб
Археалагічны музей „Бярэсце”, які знаходзіцца ў Берасцейскай крэпасці, часова пустуе.
Наведнікаў няма па прычыне каронавіруса. Супрацоўнікі вырашылі арыгінальна падысці да праблемы і зладзілі флэшмоб:
“Ніхто не робіць выдатныя фотаздымкі. Я сумую.”, “Ніхто не спрабуе мне дапамагчы.” “Ніхто не кажа — гэта такія вокны былі ў 13-ым стагоддзі,” — такія надпісы сустракаюць выпадковых мінакоў на аб’ектах культурніцкай установы. Адпаведныя фотаздымкі месцаў, якія амаль што засталіся без наведнікаў, былі зробленыя супрацоўнікамі музею і выкладзеныя ў інтэрнэт.
Фота публікуюцца разам з хэштэгамі — сумуючы флэшмоб і ніхто не (#скучающийфлешмоб і #никто_не). Да акцыі прапануецца далучыцца іншым музеям з Беларусі ды Расеі. У каментарах пад фотаздымкамі можа будзе змясціць свой каментар пра тое, як чалавек бавіць час на самаізаляцыі і напісаць, ці не сумуе ён па аб’ектам культуры.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце