Археалагічныя раскопкі на беразе Грыўды



Слонімскі школьны лагер “Юны археолаг”, куды ўваходзяць 20 вучняў слонімскіх сярэдніх школ, разам з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь, шосты год запар праводзіць летам археалагічныя раскопкі на Слонімшчыне.

Разам з юнымі археолагамі на раскопках працуюць супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Алег Ткачоў і слонімскі педагог Ірына Радзецкая.

Па словах Алега Ткачова, за тыдзень раскопак каля вёсак Масілавічы і Папкі юныя археолагі вялікіх знаходак не знайшлі. Але ўжо знойдзены кавалкі ляпной і кругавой керамікі, розныя скрабкі, адшчэпы і г.д.

Пошукі працягваюцца, таму ёсць спадзяванні на цікавыя археалагічныя знаходкі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара