Архітэктурныя помнікі на баціках
Дырэктар Лідскай дзіцячай школы мастацтваў Валянціна Грышкевіч прыдумала арыгінальныя роспісы на баціках. Яна на тканінах архітэктурныя помнікі Лідчыны і Гарадзеншчыны ператварыла ў мастацкія.

На тканінах мастачка адлюстравала вядомыя архітэктурныя помнікі Гарадзеншчыны, у тым ліку і Лідскі замак, Крыжаўздзвіжанскі фарны касцёл, Свята-Георгіеўская царква ў Лідзе і г.д.
Калекцыю сцэнічных касцюмаў пад агульнай назвай “Бацік-шоў” часта лідчане выкарыстоўваюць у мясцовым палацы культуры пры правядзенні розных культурна-масавых мерапрыемстваў. Атрымалася, сапраўды, вельмі прыгожа і па-новаму цікава.

Беларускае Радыё Рацыя
