Архіўныя фотаздымкі: паказ Батлейкі ў Менску, 1987 год



Сяржук Вітушка, старшыня гісторыка-культурніцкай моладзевай суполкі “Талака”,  паказвае Батлейку. Дзеянне адбываецца ў 1987 годзе ў Менску, у раёне Курасоўшчына, на сядзібе Белая дача.  _00166

Гэтыя фотаздымкі можа пабачыць на архіўным сайце http://vytoki.net/?photo=00026576.

_00170

Аўтар фотаздымкаў – летапісец эпохі Уладзімір Сапагоў (1952-2012), над сістэматызацыяй архіва негатываў фатографа працягвюць працаваць супрацоўнікі Цэнтра даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

_00167

Нагадаем, што ў 1985 – 1986 гадах ў Менску былі створаныя нацыянальна-арыентаваныя арганізацыі – Клуб імя Уладзіміра Караткевіча (1985-1986) і клуб „Талака” (1985-1989). У снежні 1986 было заснаванае Таварыства маладых літаратараў „Тутэйшыя”. З усіх моладзевых арганізацый 80-ы- гадоў не змяняючы мэтаў і задач «дажыла» да нашага часу адна арганізацыя – Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя „Талака”.

Беларускае Радыё Рацыя