Арсенал беларускага актуальнага мастацтва
У беластоцкай галерэі «Арсенал» працягваецца выстава «Збор», на якой прадстаўлены творы болей 40 беларускіх мастакоў. Гэта пераважна фотаздымкі і відэа перформэнсаў, інсталяцый і арт-аб’ектаў.
Адзін з удзельнікаў выставы Алесь Пушкін паведаміў, што паралельна праходіць вялікая калектыўная выстава ў менскім Цэнтры сучаснага мастацтва. І гэтыя дзве выставы падзялілі беларускае выяўленчае мастацтва на канфрміcцкае і нонканфармісцкае:
– Ёсць у Менску Цэнтр сучаснага мастацтва. Яны ўзялі пад зялёна-чырвоным сцягам выставілі маладых сучасных мастакоў. А галерэя Ў” у Беластоку зрабіла выставу “Збор”, па прынцыпу нонканфармізма. Менскую выставу сучаснага мастацтва завязуць у Кітай. А гэтую выставу будуць вазіць па Еўропам. Такім чынам куратары, мастакі, ідэолагі раздзялілі і сучаснае беларускае мастацтва на “зялёна-чырвонае” і “бел-чырвона-белае”.
Куратарамі выставы ў Беластоку выступілі беларускія мастакі Сяргей Кірушчынка і Сяргей Шабохін. Куратар з польскага боку – Павел Прэабражэнскі. Выстава будзе працаваць да 8 кастрычніка.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.