Арсеню Лісу споўнілася б 85



8 лютага доктару філалагічных навук, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі за 1986 год Арсеню Лісу споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння.

Арсень Ліс нарадзіўся на Смаргоншчыне. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў настаўнікам, рэдактарам у выдавецтве, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі Навук.

Дзякуючы Арсеню Лісу беларусы шмат даведаліся пра знакамітых беларусаў Максіма Гарэцкага, Мітрафана Доўнар-Запольскага, Аркадзя Смоліча, Браніслава Тарашкевіча, Рыгора Шырму, Аляксандра Уласава, Максіма Танка, Міколу Шчакаціхіна, Язэпа Драздовіча, Антона Грыневіча і многіх іншых. Арсень Ліс – адзін з найвялікшых даследчыкаў літаратурнага руху Заходняй Беларусі 1920-1930-х гадоў.

У 2010 годзе з друку выйшаў збор твораў Арсеня Ліса “Gloria victis”, куды ўвашлі яго лепшыя даследаванні ад вытокаў беларускай ідэі да Уладзіміра Караткевіча.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя