Аршанцы зладзілі калектыўнае чытанне верша Караткевіча
Для чытання быў абраны верш „Паўлюк Багрым”, прысвечаны беларускаму паэту – аўтару аднаго верша, паўстанцу і кавалю.
Падчас чытання верша мясцовы каваль куе беларускамоўную шыльду, якую размесцяць на адным з дамоў на вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча ў Воршы.
Таварыства Беларускай мовы ў Воршы заклікала ўладальнікаў прыватных сядзібаў размяшчаць на сваіх дамах беларускамоўныя шыльды з назвамі вуліцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
