„Арт-агляд”
Прывітанне, тут Севярын Квяткоўскі.
Для беларусаў пачаліся купальскія дні.
Купалле прысвечанае летняму Раўнадзенству. Але па колькі з прыходам хрысціянства яго прывязалі да дня Святога Яна інакш – Івана. То яно з часам падзялілася на два варыянты: з 24 на 25 чэрвеня і з 6 на 7 ліпеня.
Сёлета як ніколі па ўсім свеце беларусы адзначаюць Купалле. Хтосьці рэканструюе старажытны абрад, хтосьці зладзіць культурніцкую імпрэзу, хтосьці сумясціць традыцыі і сучаснасць.
На беларуска-польскім памежжы купальскія імпрэзы, напрыклад, будуць у Гальшанах і Аўгустове.
Натуральна, ва ўсіх буйных гарадах Польшчы, у чэшскай сталіцы Празе, у Літве, калі казаць пра бліжэйшыя да Беларусі. А так – па ўсім свеце.
На ліпеньскае Купалле з’явіўся на свет Іван Луцэвіч, вядомы ўсім беларусам як Янка Купала.
«Хоць нясцерпным ставала гора –
Наваколле пакуль што маўчала.
Ноч плыла агнямі і зорамі…
Нарадзіўся Янка Купала».
Так сканчаецца верш «У тую ноч» Уладзімера Караткевіча, на які Аляксандр Куллінковіч, лідар гурту «Нейрадзюбель», стварыў музыку.
Купалле натхніла паэта Міхася Чарота, які ў 1921 напісаў для сваёй каханай дзяўчыны п’есу «На Купалле».
Разам з кампазітарам Уладзімірам Цераўскім зрабілі песню «Купалінка», так удала аранжыраваную пад народныя матывы, што шмат хто думае, што песня з традыцыйнага фальклору.
«Купалінка, Купалінка,
Цёмная ночка,
Цёмная ночка,
А дзе ж твая дочка?»
Падчас Беларускай рэвалюцыі 2020 году «Купалінку» спявалі на вуліцах і вядомыя выканаўцы і аматары.
«Купалінка» і раней была нефармальным сімвалам беларускасці.
Яе выконвалі гурты «Песняры» і «Сябры», а ў 2011 годзе на канцэрты ў Менску частку любімай у Беларусі мелодыі сыграў гурт Deep_Purple.
Цяпер песню смела можна ставіць побач з бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй».
Купалле сталася адным з сімвалаў беларушчыны, беларускай нацыянальнай адметнасці і самаідэнтыфікацыі.
Як Дзень Волі, толькі без палітычна-гістарычнага акцэнту.
Арнамент з традыцыйнага беларускага адзення таксама выкарыстоўваецца ў бел-чырвона-белай версіі як пазнака сваёй беларускасці.
Адметна, што лідарка гурту «Шума» Руся цяпер ладзіць конкурс аранжыровак «Купалінкі». Сама кажа, што мусіць быць і бадзёрая версія. Нібы для будучага працягу Беларускай версіі.
Беларускае Радыё Рацыя