Арт-агляд



Новы, ліцэнзаваны, пераклад «Брацтва пярсцёнка», першай кнігі з трылогіі «Валадар пярсцёнкаў» Джона Толкіна, паступіць у продаж 19 снежня. Пераклад – Ігар Кулікоў, афармленне – Настасся Пазняк, выдавецтва – «Янушкевіч».

_____________________

25 лістапада ў Вільні – пачатак інтэлектуальнага фествалю «Шлях», які вядзе беларускі паэт Дзмітры Строцаў, а зорка імпрэзы – польскі інтэлектуал Кшыштаф Чыжэўскі.

_____________________

У Варшаве 24-26 лістапада ладзіцца фестываль беларускага кіно «Bulbamovie». Гэтая традыцыйная сустрэча творцаў беларускага кіно ды іншых відаў мастацтва сёлета набыла відавочны падзел. У дэ-факта акупаванай Беларусі робіцца партызанскае кіно. Думаю, гэта будзе важнае сведчанне жыцця ў краіне, дзе няма законаў. З іншага боку, у новаствораных дыяспарах кіно асэнсоўвае наш 2020 год, а таксама пачало ўжо адлюстроўваць рэаліі вымушанай эміграцыі.

_____________________

Лідар гурту «J:морс» Уладзімір Пугач заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг «Litaralna».

Сярод першых дасяжных для бясплатнага праслухоўвання кніг «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага, «Аповесць з майго часу» Ігнація Яцкоўскага, «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча.

_____________________

Прагляд фільму «Апошнія дні Алеся Пушкіна» дакументаліста Рамана Шэля пры ўдзеле з былым палітвязнем, журналістам і публіцыстам Алегам Груздзіловічам зладзілі ў Вільні 23 лістапада.

_____________________

Інфармацыя ад рэсурсу «будзьма Беларусамі»:

«Кнігу палітзняволенага анархіста Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету» выдалі па-польску.

Тэксты для кнігі аўтар пісаў, знаходзячыся ў зняволенні ў 2010–2015 гг. па «справе анархістаў». У іх «маляўнічыя» моманты турэмнай рэчаіснасці – камічныя і жахлівыя, аптымістычныя і змрочныя. За гэтую кнігу Мікола атрымаў прэмію імя Францішка Аляхновіча ў 2017-ым годзе.

У прадмове да польскага перакладу Аляксандр Ланеўскі распавядае аб акалічнасцях, у якіх з’явілася кніжка, пра лёс Міколы пасля вызвалення, чаму ён зноў трапіў за краты».

_____________________

Інфармацыя ад беларускага ПЭН-цэнтру:

25 лістапада 2023 года ў Гданьску ў славутым Двары Артуса агучваюць вынікі конкурсу і ўзнагароджваюць лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2022 годзе.

На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт «Relikt», які спалучае ў сваёй творчасці сучасныя музычныя плыні з глыбінным беларускім фальклорам.

Тамсама 25 лістапада перад узнагароджаннем можна будзе наведаць дзве літаратурныя сустрэчы – прэзентацыю кнігі «Алесь Бяляцкі» і сустрэчу з Евай Вежнавец.

Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя