Арт-перформанс “Зламанае жыццё мастака” ў памяць Алеся Пушкіна



У Варшаве адбыўся арт-перформанс “Зламанае жыццё мастака”. Твор прысвечаны Алесю Пушкіну і прымеркаваны да дзявятага дня з моманту смерці палітвязня.

Працягвае суаргнізатар падзеі, прадстаўнік аб’яднання “Рух” Ян Ермаловіч:

Алесь Пушкін быў сам тым чалавекам, які за сваё жыццё наладзіў шмат артаў, перформансаў, таму мне здаецца, што гэта вельмі дарэчна менавіта ў памяць пра такога чалавека рабіць вось такі арт-перформанс. У аснову перформанса ў нас узята алегорыя на знакаміты арт Алеся Пушкіна, які ён зрабіў у 1989 годзе, яшчэ ў Савецкім Саюзе. Тады ён уласнай крывёю намаляваў бел-чырвона-белы сцяг. І далей былі ўзяты драўляны пэнзаль і драўляная палітра. Яны былі зламаныя, і гэта стала алегрыяй для ўсяго перформанса «Зламанае жыццё мастака».

Убачыць твор, прысвечаны Алесю Пушкіну, цяпер можна каля бара “Карма” па адрасе: Aleja 3 Maja 15.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя