«Арт Сядзіба» едзе па шляхах Лявона Вольскага
Вы ведалі, што Беларусь прыгожая краіна, але заўжды адкладалі паездкі па Радзіме на потым? Прапануем гэта выправіць, а таксама сумясціць вандроўкі па Радзіме з музыкай.
«Арт Сядзіба» запрашае прыняць удзел у паездках у Магілёў, Гародню і Бабруйск. Чаму гэтыя гарады? Менавіта ў гэтых гарадах пройдуць канцэрты Лявона Вольскага 29 красавіка, 12 і 18 траўня. «Арт Сядзіба», карыстаючыся турам Вольскага па роднай краіне, вырашыла паказаць гэтыя мясціны для зацікаўленых.
У праграме паездак плануюцца экскурсіі мясцовых гісторыкаў, актыўнасці ад «Арт Сядзібы», а таксама наведванне канцэртаў Лявона Вольскага.
Паездкі прысвечаныя 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. І ў гэтым кантэксце абраныя гарады важныя. Магілёў быў адзіным губернскім горадам, які падтрымаў абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску, Гародню можна лічыць другой сталіцай БНР, а сярод павятовых гарадоў, якія падтрымалі БНР, быў Бабруйск.
ЗАПІСАЦЦА можна тут.
29 красавіка, нядзеля, Бас-тур у Магілёў на канцэрт Лявона Вольскага Кошт 30 бел. руб. + 20% зніжка на квіткі
12 траўня, Бас-тур у Гародню на канцэрт Лявона Вольскага Кошт 35 бел. руб. + 20% зніжка на квіткі
18 траўня, Бас-тур у Бабруйск на канцэрт Лявона Вольскага Кошт 35 бел. руб. + 20% зніжка на квіткі
Запіс на экскурсіі і ўся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430, 8-044-5386283 (Валерыя)