„Арт Сядзіба” прадставіць спектакль «Францішак»



Спектакль «Францішак» прысвечаны беларускаму драматургу, «айцу беларускага тэатру» Францішку Аляхновічу. У 2019-м годзе спаўняецца 75 год з дня яго трагічнай гібелі, як мяркуюць, ад рук спецслужбаў. У 1927-м годзе Аляхновіч быў арыштаваны органамі ГПУ, адным з першых прайшоў пекла савецкіх лагероў, але цудам быў вызвалены ў 1933-м, змог напісаць знакамітую кнігу ўспамінаў «У кіпцюрох ГПУ», якая ў перакладзе на 7 моваў за 30 гадоў да Салжаніцына распавяла праўду пра жахі савецкіх рэпрэсіяў. 

Спектакль «Францішак» з’яўляецца працягам спектакля «Браніслаў», прысвечанага іншаму рэпрэсаванаму беларускаму культурнаму і палітычнаму дзеячу Браніславу Тарашкевічу.

Імпрэза пройдзе ў межах тыдня «Арт Сядзібе 7 гадоў», які пройдзе з 17 па 23 снежня. 

Спектакль «Францішак»: 18 снежня, 20:00. ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны, але трэба  запісацца: https://goo.gl/forms/4EHZN8ZMj9HWlllG2

Паводле прэс-рэлізу