Арт-Сядзіба запрашае на ранішні „Саўндчэк”
Арт-Сядзіба аднавіла запачаткаваны некалькі гадоў таму праект „Саўндчек”. Госцем першай сустрэчы стаў лідар гурта :B:N: Алесь Лютыч. Разам з ім наведвальнікі імпрэзы паслухалі новы альбом гурта, які будзе прэзентаваны толькі праз пару тыдняў.
Асноўная адметнасць сустрэч – нефармальная атмасфера, магчымасць задаць любыя пытанні знакамітым асобам. А таксама тое, што яны ладзяцца раніцай.
– Фармат яшчэ называецца public talk, каб проста публічна паразмаўляць з цікавымі асобамі, яшчэ і раніцай. Такое практыкуюць, але ў Беларусі гэта не папулярная з’ява, бо з большага імпрэзы праходзяць увечары, а мы гэтую сустрэчу пачыналі як „кухню” чалавека, пра жыццё чалавека за сцэнай, што ён таксама складаецца з крыві, са скуры, у яго ёсць свае погляды, пазіцыя, сваё жыццё.
Працягне серыю сустрэч праекта „Саўндчэк” імпрэза з удзельнікам гурта „Разбітае Сэрца Пацана” Паўлам Гарадніцкім. Яна адбудзецца 13 красавіка, пачатак а 10.00 раніцы ў Арт-Сядзібе.
[Not a valid template]
Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск.
Фота аўтаркі