«Арт Сядзіба» запрашае на штотыднёвую імпрэзу «Вершы By Kava»



Літаратурныя вечары «Вершы by Kava» праводзіць «Арт Сядзіба» ў сваім офісе ў Менску кожны панядзелак. Гэта штотыднёвыя выступы беларускіх паэтаў пад кубачак кавы або гарбаты.

Распавядае адзін з арганізатараў вечарын Алесь Снег.

– Мы адкрылі гэты праект паэтычным выступам паэта Мікіты Найдзёнава. 21 жніўня ў нас будзе адкрыты мікрафон, куды можа прыйсці абсалютна кожны ахвотны і выступіць на нашай пляцоўцы, прадставіць свае вершы. Два разы на месяц будуць нейкія госці. 28 жніўня ў нас выступіць Уладзь Лянкевіч са сваімі вершамі.

Паэт, перакладчык, лідар гурта ”TonqiXod” Уладзь Лянкевіч з’яўляецца аўтар зборніка вершаў «70% вады», за які атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. 28 жніўня ён пачытае старыя і новыя вершы, падзеліцца цікавымі гісторыямі і натхніць усіх прысутных сваёй творчасцю. Уваход на імрэзу будзе каштаваць 5 рублёў. Колькасць месцаў абмежавана, паведамляе «Арт Сядзіба».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя