«Арт Сядзіба» зладзіць «Свята роднай мовы»



21 лютага «Арт Сядзіба» традыцыйна ладзіць «Свята роднай мовы». У гэты дзень у свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе. 21 лютага ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

Арганізатары свята хочуць паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Праграма:

17:00 – 20:00 – на другім паверсе будзе праходзіць «Жывая бібліятэка». Гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні;

17.00 – 21.00  – на другім паверсе будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Мова» і іншыя;

18:00 – 19:00 – на галоўнай сцэне Ганна Комар прэзентуе першы зборнік вершаў культавага амерыканскага аўтара Чарльза Букоўскі на беларускай мове. Укладальніца і перакладчыца раскажа шмат цікавых фактаў пра Букоўскі, распавядзе пра кнігу і пачытае вершы з яе;

19:00 – 22:00 – у галоўнай залі выступяць беларускія гурты: – Rahis (https://vk.com/rahis); – MIKITA (https://vk.com/mikitaofficial); – Бяз Назвы (https://vk.com/bnband); – The Superbullz (https://vk.com/thesuperbullz).

17:00 – 22:00 – кожны зможа паставіць свой подпіс пад Першай Устаноўнай Граматай Беларускай Народнай Рэспублікі, якая з’явілася на свет 100 гадоў таму. Кожны зможа атрымаць копію Устаноўнай граматы сабе на памяць;

18:00 – 20:00 – на другім паверсе для дзетак падрыхтаваная дзіцячая праграма: батлейка і фотазона;

Увесь вечар будзе працаваць кірмаш ад symbal.by і hareza.by 21 лютага / Кафэ «Грай». (вул. Інтэрнацыянальная, 33)

УВАХОД ВОЛЬНЫ. 

Але трэба запісацца: https://vk.com/dzenmovy2018?w=app5708398_-160757660 або па тэлефоне: +375 25 996 93 76