АртСалату на Гарадзеншчыне прысвяцілі Скарыну
Вялікі арт-пленер пад назвай АртСалата, што адбываецца на Гарадзеншчыне ў памежнай вёсцы Салацце, прысвяцілі 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
На вялікім полі ствараюцца розныя артыстычныя аб’екты з дрэва і над гэтымі аб’ектамі працуюць больш за дзясятак мастакоў і дызайнераў з розных куткоў Беларусі.
Пра арт-пленэр распавядае яго ідэйны натхняльнік, гарадзенскі каваль Юрась Мацко:
– Па-першае, гэта ўжо трэці пленэр, які адбываецца на тэрыторыі Салацця. Асноўны матэрыял, які выкарыстоўваецца, – гэта драўляныя кабельныя шпулькі розных памераў. Адрозніваецца ён ад іншых толькі тым, што ён трэці і што прысвечаны ён 500-годдзю кнігадрукавання на Беларусі. Прысвечаны ён Скарыну.
На пленэр упершыню за тры гады яго правядзення завітаў палітык і паэт Уладзімір Някляеў:
– Насамрэч, людзі таленавітыя. І тое, што яны тут прыдумалі, вартае таго, каб на гэта паглядзець. Ва ўсялякім выпадку, мне ўсё гэта падабаецца. Яны проста малайцы. Апроч таго, тое, што мы маем у сталіцах і абласных гарадах, някепска мець раскіданым па мястэчках, па вёсачках, як гэта ёсць, напрыклад, у Італіі. Там, праўда, крыху інакш усё выглядае. Там гэтай вёсачцы дзве тысячы гадоў.
Пленер адбываецца цягам тыдня і падчас яго правядзення мастакоў амаль штодня наведваюць музыкі. Ужо для мастакоў і мясцовых жыхароў выступалі Віктар Шалкевіч і Зміцер Вайцюшкевіч. Працы дызайнераў і мастакоў, што будуць зробленыя падчас АртСалаты, упрыгожаць вёску Салацце і бліжэйжыя вёскі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя