Артысты Купалаўскага тэатра наведалі Жыровічы



Артысты славутага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы наведалі Жыровічы Слонімскага раёна і правялі творчую сустрэчу ў Менскай духоўнай семінарыі.

Артыстаў запрасіў у семінарыю пратадыякан Андрэй Скробат па благаславенні архіепіскапа Наваградскага і Слонімскага Гурыя.

У госці да семінарыстаў прыехалі народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, артысты Павел Харланчук-Южанкоў, Валянціна Гарцуева, Мікалай Кучыц, Дзіяна Камінская, Дзмітрый Есяневіч і Міхась Зуй.

Акцёры паказалі на сцэне семінарыі ўрыўкі са спектакляў “Людзі на балоце” і “Рэвізор”, а Дзмітрый Есяневіч і Міхась Зуй выканалі свае аўтарскія песні. Менскія госці адказалі на шматлікія пытанні семінарыстаў. У знак падзякі за сустрэчу артысты атрымалі ў падарунак розныя сувеніры, а паэт Зьніч падараваў гасцям жыровіцкія выданні. 

 

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота Жыровіцкай духоўнай семінарыі