Арыштаваны гурт «Рэха»



Пасля канцэрту ў двары на Каменнай Горцы арыштавалі гурт «Рэха» разам з яго лідарам Андрусём Такіндангам. Музыкаў забралі проста з таксі.

Раней у суботу пасля выступу ў Малінаўцы затрымалі Паўла Аракеляна, музыку, удзельніка гурту «Крамбамбуля».

Яго затрымалі пасля канцэрту ў двары на вуліцы Ясеніна ў Менску. Павел Аракелян і гурт «Рэха» практычна штодня выступалі на дваровых канцэртах. Гэта не першае затрыманне музыкаў пасля такіх канцэртаў.

Беларускае Радыё Рацыя