Ашаламляльны поспех Зміцера Вайцюшкевіча ў Менску
Шчымліва-ашаламляльным поспехам завяршыўся ўвечары 2 лістапада ў канцэртнай зале “Мінск” вялікі сольны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча “25 гадоў на сцэне”. Ён стаў першым пасля шасці гадоў неафіцыйнай забароны. У ім браў удзел гурт “WZ–Orkiestra”, што значыць “Змітра Вайцюшкевіча аркестар”. А таксама адмыслова запрошаныя госці – Ксенія Мінчанка, Алег Хаменка, Наталля Радзівілава. Зала на 1100 месцаў была цалкам запоўненая.
[Not a valid template]
Зміцер Вайцюшкевіч на сцэне з 1992, калі 6 гадоў выступаў у складзе гурта “Палац”, пасля быў фольк-рок-гурт “Крыві” і зараз сольная кар’ера бард-рок-выканаўцы. Супрацоўнічаў са знакамітымі паэтамі: Уладзімірам Някляевым, Рыгорам Барадуліным і Генадзем Бураўкіным, з якімі выпусціў аўтарскія альбомы. Стаў лепшым музыкам і лепшым выканаўцам года на двух “Рок-каранацыях”.
Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара