“Асторыя” з Бельска Падляшскага
Дзявочы калектыў “Асторыя” з’явіўся ў 2010 годзе і дзейнічае пры Доме праваслаўнай культуры ў Бельску Падляшскім.
У нашых планах стварэнне ўласнай кампазіцыі, кажа Аляксандра Варшыцкая:
– Мы спяваем творы іншых выканаўцаў, але ў гэтым годзе мы маем магчымасць выступіць на фестывалі бардаўскай песні. Мы хочам напісаць уласную кампазіцыю. У нас шэсць дзяўчат і мы ў такім складзе спяваем на канцэртах ды іншых мерапрыемствах.
Калектыў выступаў у Беларусі, Сербыі і Грэцыі, а таксама часта выступае на Падляшшы.
Беларускае Радыё Рацыя
