Асудзілі ўсіх музыкаў гурта „Разбітае сэрца пацана”



Музыкаў гурта „Разбітае сэрца пацана” Дзяніса Тарасенку і Аляксандра Кавалёва асудзілі на 15 сутак кожнага. Напярэдадні такі ж прысуд вынеслі франтмену гурта Паўлу Гарадніцкаму і басісту Андрэю Осіпчыку

Музыкаў затрымалі 13 лютага падчас канцэрта на базе ў Смалявіцкім раёне. Прэс-служба МУС заявіла, што там адбывалася несанкцыянаванае масавае мерапрыемства „пад выглядам музычнай вечарыны”. Дарэчы, на судзе ў віну Гарадніцкаму паставілі тое, што на канцэрце выкарыстоўваліся бел-чырвона-белыя сцягі і „выказвалі незадаволенасць у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Еўрарадыё