“Атлас Сейненскага неба” ў белай сінагозе ў Сейнах



“Атлас Сейненскага неба” – выстава падляшскай мастачкі Маргарыты Дмітрук адкрылася ў белай сінагозе ў Сейнах. Працы ствараліся цягам двух апошніх гадоў, а іх завяршэннем стала палатно ў Дворыку Мілаша ў Краснагрудзе – расказвае аўтарка:

– Галоўны элемент выставы – вялікафарматная інсталяцыя, балдахін, які я сшыла спецыяльна ў Краснагрудзе. Гэта тканіна, памерам 6 на 6 метраў. Таксама ёсць меншыя працы, якія я рабіла цэлы год. Гэта адна выстава, але вялікую працу, самую галоўную рабіла ў Красногрудзе.

фота Ксеніі Канопэк, Фундацыя Пагранічча

Маргарыта Дмітрук паходзіць з Бельска Падляшскага, выпускніца Акадэміі мастацтваў у Варшаве, вучылася ў Менскай мастацкай акадэміі. Вядзе кафедру малюнку і жывапісу на факультэце скульптуры Акадэміі мастацтваў у Варшаве.

Выставу “Атлас Сейненскага неба” арганізаваў Цэнтр “Пагранічча мастацтва, культур, нацый”.

Беларускае Радыё Рацыя