Аўтар-паці ад Аляксандра Саенкі



Аўтарская сустрэча з фатографам Аляксандрам Саенкам, удзельнікам шэрагу міжнародных выставаў, пераможцам „Прэс-фота Беларусі” адбылася у гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця. Фатограф падзяліўся з гарадзенцамі сваім разуменнем прафесіі, а таксама распавёў з якімі перашкодамі сустракаецца аўтар на шляху ад ідэі фота да яе ўвасаблення.

Як фатографу займацца вялікімі фотапраектамі, распавядае Аляксандр Саенка:

– Для таго, каб рабіць вялікія фотапраекты, трэба не спяшацца, і не браць тэму наскокам. Бо самае галоўнае – гэта зносіны з тым, каго ты фатаграфуеш. У фотажурналістыцы бывае такая праблема, што ты прыходзіш і не ўваходзіш у тэму, бярэш усё па вярхах і бяжыш далей – да наступнай тэмы і не адчуваеш самой падзеі, не адчуваеш людзей.

Майстар –клас фотамайстра  адбыўся ў межах персанальнай выставы “Цішыня паверхаў”, якую магчыма пабачыць ў Цэнтры Гарадскога жыцця з 3 па 18 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня