Аўтарская выстава кавандолі ў Жодзіне



Аўтарская выстава кавандолі зваршчыка з ПА «БелАЗ» Івана Варанько праходзіць у Жодзіне. Гэта тэхніка дэкаратыўнага тэкстыльнага пано (кавандолі).

Выстава адкрылася напачатку сакавіка разам зь „Вясновай палітраю» і праходзіць у малой залі Жодзінскай гарадской мастацкай галерэі пры краязнаўчым музэі па адрасе вуліца Дзеравянкі, 14-Б (будынак былога ПТВ).

Усе творы майстра прадстаўленыя ў тэхніцы ручнога вузелковага пляцення – макрамэ (кавандолі).

[Not a valid template]

Вераніка Багачова, мастачка, адна з удзельнікаў вялікай выставы ў мастацкай галерэі, выкладчыца Акадэміі мастацтваў Беларусі адначае:

–  Тут можна ўбачыць работы мастака непрафэсіянала, у якога сэрца імкнецца да творчасці. Ён працаваў зваршчыкам усё сваё жыццё. Можна спрачацца пра мастацкі падыход, каларыт – такіх тэрмінах, якімі карыстаюцца толькі мастакі. Аднак, важна, што чалавек з любоўю падыходзіць да матэрыялу, з вялікай якасцю тэхналягічнай выконвае свае работы. Яны такія душэўныя, сардэчныя і пяшчотныя.

Наведвальнікі гарадской выставы жодзінскіх мастакоў змогуць ўбачыць і гэтую экспазіцыю макрамэ Івана Варанько, бо яна будзе працягваць сваю працу да першай паловы красавіка.

Алесь ЛЕТА, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: А.Лапіцкага