Аўтарскі вечар Змітра Бартосіка ў Вільні
15 гадоў таму
У пятніцу 13-га кастрычніка цудоўная дата, каб сабрацца на аўтарскі вечар «Сьмяяцца, плакаць і сьпяваць» вядомага беларускага барда, журналіста, пісьменніка Змітра Бартосіка.
Дата: 13 кастрычніка. Час: 20.00. Месца: Дом Легенд (Subačiaus g. 15/2, Vilnius).
Вас чакае вясёлы шансон 90-х гадоў. Шансон у добрым сэнсе гэтага слова. Віленскія балады. Чытанне непрыдуманых анекдотаў з жыцця, цытаваных з уласных твораў. А таксама песні Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы і Уладзіміра Высоцкага ў перакладах Рыгора Барадуліна. Партыя баяна — Тацяна Карпіловіч.
Імпрэза адбываецца пры падтрымцы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.
Уваход вольны, але данаты выступоўцам дужа вітаюцца.
Арганізатары