Аўтары лепшых беларускіх кніг у галіне non-fiction з Менска, Нью-Ёрка і Слоніма



У Менску ў чацвер, 11 траўня, падведзены вынікі і ўганараваны пераможцы конкурсу імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за кнігі ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction).

На конкурс было пададзена каля 30 кніг.

Пераможцамі сталі выданні:

Бартосік Зміцер (Менск). „Быў у пана верабейка гаварушчы… ” Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016.

Кіпель Вітаўт (Нью-Ёрк). „Жыць і дзеіць”. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015.

Чыгрын Сяргей (Слонім). „На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне”. Мінск: Кнігазбор, 2016.

Прэмія імя Стагановічаў была заснаваная ў 2015 годзе дачкой Марыі і Аляксандра — Тамарай Стагановіч-Кольба, вядомай мастачкай, што жыве ў Нью-Ёрку, — каб ушанаваць памяць бацькоў. Лаўрэатамі першай прэміі ў 2015 годзе сталі Андрэй Федарэнка, Генадзь Кісялёў і Сяргей Дубавец.

Партнёрамі ў арганізацыі конкурсу і ўручэнні прэміі выступілі: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і менскае выдавецтва “Лімарыус”.

Прэмія была ўручана за кнігі, надрукаваныя ў Беларусі на беларускай мове ў перыяд 2015—2016 гадоў. 

Беларускае Радыё Рацыя