Аўтары трох новых кніжак ад Таварыства Беларускай школы, прыедуць у Гародню



Аўтары трох новых кніжак ад Таварыства Беларускай школы, прыедуць у Гародню. 1-га лістапада а 18-00 гадзіне, у Цэнтры гарадскога жыцця, Лявон Баршчэўскі, Алесь Лозка ды Павал Церашковіч прэзентуюць плён сваёй працы для гарадзенскіх аматараў кнігі. Кнігі зяўляюцца дапаможнікамі для тых, хто хоча паглыбіць свае веды. Лявон Баршчэўскі ў сваёй працы: „Словы й вобразы” разглядае этапы развіцця літаратуры. „Беларускі фальклор” Алеся Лозкі дае сістэмную інфармацыю для тых, хто цікавіцца народнай творчасцю. А тэма глабальных праблем чалавецтва будзе прэзентавана ў аднайменнай кнізе Паўлa Церашковіча.

Сустрэчу арганізуе абласная Рада Таварыства Беларускай мовы. А мадэратарам сустрэчы будзе намеснік старшыні ТБМ Уладзімір Колас. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў цэнтр гарадскога жыцця.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя