Аўтэнтычнае Купалле на Гомельшчыне
Гомельская „Талака” зладзіла старажытнае паганскае свята, звязанае з днём летняга сонцастаяння.
На месцы паганскага капішча Гецаў Яр, што пад Веткай, адбылася Купалле. Нецкалькі дзясяткаў чалавек усю ноч спявалі купальскія спевы, плялі вянкі, вадзілі карагоды і скакалі цераз вогнішча. Маршалак „Талакі” Марыся Тульжанкова адзначае, што Купалле з’яўляецца самым эратычна насычаным святам.
Марыся Тульжанкова:
– Купалле – гэта такое спецыфічнае па сваёй атмасферы свята. Так бы мовіць, з эратычнай афарбоўкай, калі закаханыя людзі ўтвараюць пары. Купалле святкуецца ў перыяд летняга сонцастаяння. Гэта тры дні. Кола, якое мы падпальваем, – гэта сімвал касмічнага пералому, калі дзень пасля купальскай ночы памяншаецца, а ноч павялічваецца. Гэта новы этап у жыцці сусвету.
Важным элементам Купалля сталася спаленне чучала ведзьмы, якое сімвалізуе ўсё старое і кепскае. Скончылася свята спусканнем у раку вяночкаў.
[Not a valid template]
Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя, Гомель-Хальч
Фота: Мікола Бянько