Аўтэнтычнае можа быць сучасным
У сеціве з’явіўся прома-ролік майстэрні футболак з беларускімі арнаментамі «moj rodny kut».
Сама майстэрня працуе ўжо некалькі год у мястэчку Маларыта, што на Берасцейшчыне.
Падрабязней кажа яе арганізатар і рамеснік Антон Талашка:
— Самая важная мэта — папулярызацыя беларускага арнаменту, каб было бачна, што ён мае жыць не толькі ў музеі, дзе нікога няма, але і ў штодзённым жыцці, каб людзі карысталіся і ганарыліся гэтым. Спачатку гэта бралася з нейкіх малюнкаў у інтэрнэце, але цяпер я бяру з музеяў. У Маларыце вельмі добры музей.
Вырабы ад “moj rodny kut” можна сустрэць на кірмашах і фестывалях як у Беларусі, так і па-за яе межамі. У Берасці прадукцыю майстэрні можна набыць у крамах “Князь Вітаўт” і “Гнездо”.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце-Маларыта