Аўтэнтычнага Купалля на Гомельшчыне не будзе



Гомельская краязнаўчая арганізацыя “Талака” чвэрць стагоддзя праводзіла аўтэнтычнае Купалле.

Аднак сёлета “Талака” сёлета не плануе праводзіць абрад з 6 на 7 ліпеня. Маршалак аб’яднання Ларыса Шчыракова адзначае, што “Талака” перажывае не лепшыя часы:

– Грамадская арганізацыя жывы арганізм, яе развіццё можна па такой сінусоідзе ўявіць сабе. Ужо не раз былі сітуацыі, калі талака не тое, што вымірала, а замірала. Калі нейкае адно пакаленне адыходзіла, а іншае пакаленне не прыходзіла.

Купалле – свята, звязанае з летнім сонцастаяннем. Некаторыя адзначаюць яго, паводле Юліянскага календару, з 6 на 7 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя