Аўтограф-сесія Андрэя Федарэнкі



31 студзеня а 18-й гадзіне ў менскай кнігарні “Акадэмкніга” адбудзецца аўтограф-сесія Андрэя Федарэнкі з нагоды выхаду ягонай новай кнігі прозы “Сузіральнік”.

Кніга, якая выйшла ў выдавецкай серыі часопіса “Дзеяслоў” змяшчае новыя аповесці “Ксю” і “Сузіральнік”, апавяданні “Сахалінка” і “Шчасце”, эсэ “Манголія” і “Пташнікаў”.