Аўтограф-сесія Кухмістра Верашчакі ў Менску і Гародні



18 верасня а 19-й гадзіне ў краме “Акадэмкніга” адбудзецца аўтограф-сесія Кухмістра Верашчакі, на якой можна будзе набыць і падпісаць яго новую кнігу „Сакатала бочачка”, што нядаўна выйшла ў выдавецтве „Янушкевіч”.

„Сакатала бочачка” – кніга Алеся Белага („Кухмiстра Верашчакi”), зборнік займальных гістарычных нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны, амаль цалкам забытым, пакінутым у мінулым. 

Кніга зацікавіць усіх, хто неабыякавы да гісторыі быту і паўсядзённасці нашых продкаў, – і да гісторыі алкагольных напояў у прыватнасці. Тут сабраны ўнікальныя звесткі, на якія ніхто раней не звяртаў пільнай увагі. 

Кухмістр Верашчака разбурае міфы і стэрэатыпы, якія ўкараніліся ў нашым грамадстве вакол культуры піцця, і аднаўляе сапраўдную гісторыю, якая часам чытаецца як захапляльны дэтэктыў. Здзіўляе, наколькі разнастайным быў калісьці свет нашых моцных напояў, як нечакана і цікава ён адлюстроўваецца ў нашай культуры.

Падрябязней можна будзе даведацца ў аўтара.

У Менску 18 верасня а 19-й гадіне па адрасе: пр-т Незалежнасці, 72, крама “Акадэмкніга”.

У Гародні 20 верасня а 19-й гадзіне па адрасе: вул.Вялікая Траецкая, 14, этнакрама “Цудоўня”.

Беларускае Радыё Рацыя