Аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі ў «Акадэмкнізе»
У сталічнай кнігарні «Акадэмкніга» прайшла аўтограф-сесія. Пісьменнік Пятро Васючэнка прадставіў новую кнігу для дзяцей: «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага».
Гаворыць аўтар:
— Ёсць творы, якія нараджаюцца з салаўіных спеваў, а «прыгоды паноў» нарадзіліся з галоднага бурчэння ў жываце. Гэта маё адчуванне, калі я перасякаў прастору паміж Полацкам і Менскам і забыў пад’есці. І з гэтага галоднага бурчання нарадзіліся вобразы паноў, якія праелі ўсю сваю гаспадарку. Але сваіх шляхецкіх звычак не пакінулі. Шляхта ёсць шляхта, шляхецкі занятак – гэта паляваць, баляваць, ваяваць, з яснымі паненкамі амуры круціць. Так яны сябе і паводзілі.
Трэцяя кніга Пятра Васючэнкі, прысвечаная прыгодам паноў Кубліцкага да Заблоцкага пабачыла святло ў выдавецкай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Каляровы ровар».
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск