Аўтограф-сесія Віктара Марціновіча з новым раманам „Ноч” – 12 кастрычніка
12 кастрычніка ў сталічнай “Акадэмкнізе” адбудзецца аўтограф-сесія Віктара Марціновіча: гэта будзе афіцыйны старт продажу яго новай кнігі.
“Ноч” – шосты раман пісьменніка. У ім – фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае „каляналя”. Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна пра фэйкавыя навіны і „зямны блін”, але найперш гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.
Аўтар абяцае заставацца ў кнігарні, пакуль з яе не сыдзе апошні наведнік з падпісаным асобнікам.
Дзе: “Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72
Калі: 12 кастрычніка, 18.00
Уваход вольны!