Аўтограф-сесія Вольскага ў Гародні



Лявон Вольскі наведае Гародню з канцэртам 12 траўня. Апроч смога канцэрту ў клубе “Галактыка” ў цэнтры Гародні будзе арганізавана аўтограф-сесія.

Пра гэта мерапрыемства распавядае адзін з яго арганізатараў Андрэй Несцяровіч:

– Ва ўнутраным дворыку “Цудоўні” з 15.30 будзе аўтограф-сесія Вольскага. Гэта будзе фармат нефармальнай сутрэчы выканаўцаў з нашай зоркай. Будзе розыгрыш квіткоў на канцэрт, будзе магчымасць атрымаць флаеры на 10% зніжку на квіткі.

Прыйшоўшых  на аўтографсесію чакае яшчэ вялікая колькасць сюрпрызаў, – кажа Андрэй Несцяровіч:

– Таксама бар “Карсар” робіць для ўсіх, хто ідзе да яго па квітках на канцэрт, зніжку на піва. Яно будзе па 2 рублі. “Цудоўня” робіць зніжку на 5% на ўсе рэчы розных майстроў, уключна з адзеннем і кніжкамі. І гэта будзе вельмі класная сустрэча ў нефармальных абставінах у добрае надвор’е ў вельмі класным месцы.

Апошні раз Лявон Вольскі завітваў з гуртом на канцэрт больш за дзесяць год таму, а першы канцэрт гурта НРМ быў арганізаваны ў Гародні 20 год таму ў кінатэатры “Космас”

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня