„Бабарэка супраць Кучара”
У сталічным музеі Петруся Броўкі прайшла інтэрактыўная літаратурная дзея: „Бабарэка супраць Кучара: двубой, у якім выжыве толькі адзін”.
Распавядае адзін з яе мадэратараў Васіль Дранько-Майсюк:
– Кучар і Бабарэка – гэта натуральна метафарычныя такія вось назвы. Бабарэка – гэта ўвасабленне мужнага чалавека, які прыгожа жыў, якога сталінская эпоха знішчыла. Кучар – гэта ўвасабленне цалкам нейкага іншага. Мы ведаем, што да Кучара ставіліся і ставяцца, як да нечага страшна адмоўнага. Што гэта літаратурны крытык, што гэта ўвасабленне чорнага, шэрага і самага-самага, што вось не згадаеце кепскага – гэта Кучар.
Кожны з беларускіх літаратараў у 30-ыя гады мінулага стагоддзя стаяў перад выбарам – застацца самім сабой ці супрацоўнічаць з дзейснай камуністычнай уладай і выжыць.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск